У Беларусі застрэлілі залацістага шакала
![Колькасць шакалаў у Беларусі невядомая / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jackal-5094342_1280.jpg.webp?itok=FxDt8puY)
Колькасць шакалаў у Беларусі невядомая / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі застрэлілі залацістага шакала. Мяркуецца, што ён перабраўся ў нашу краіну з Украіны, піша smartpress.by.
Ляснік застрэліў жывёлу ў нацпарку "Прыпяцкі" ў Гомельскай вобласці. Яго цела будуць вывучаць навукоўцы ў Мінску.
Залацісты шакал раней жыў у асноўным ў Азіі і паўднёвай Еўропе. Упершыню ён з'явіўся ў Беларусі ў 2012-м — у Брэсцкай вобласці. У далейшым яго сустракалі і ў іншых рэгіёнах. Аднак колькасць шакалаў невядомая.
Спецыялісты кажуць, што распаўсюджванню новага віду ў нашых шыротах спрыялі мяккія маласнежныя зімы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.