У Беларусі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва
Андрэй Гусараў / instagram.com/andrew_gusarov
У Беларусі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава. Відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. У чым абвінавачваюць Гусарава, пакуль невядома.
На згаданым відэа затрыманы кажа, што сілавікі праверылі яго сацсеткі: "Знайшлі стрымы з выбараў [2020-га года], забароненыя фотаздымкі, рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Gusarov працуе больш за дзесяцігоддзе, мае офісы ў Мінску і Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.