У Беларусі збіраюцца змяніць сістэму падтрымкі шматдзетных сем'яў

У Беларусі арганізуюць кантроль за мэтавым выкарыстаннем дапамогі

У Беларусі арганізуюць кантроль за мэтавым выкарыстаннем дапамогі / pixabay.com

У Беларусі збіраюцца змяніць сістэму падтрымкі шматдзетных сем'яў. Пра гэта ў пятніцу падчас наведвання Брэсцкай вобласці заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сістэма павінна быць эфектыўнай, яе "неабходна выбудаваць такім чынам, каб дапамога была адраснай — на дзяцей". Таму арганізуюць кантроль за мэтавым выкарыстаннем такой дапамогі.

"Каб грошы, якія дзяржава перадае дзецям, даходзілі да дзяцей", — кажа Лукашэнка. Пры гэтым ён прызнаецца, што не ведае, якая ў выніку будзе распрацаваная сістэма. Анансуе "складаную працу грамадства і дзяржавы".

"Мы павінны выпрацаваць такую схему, сістэму паводзін, каб ведалі, што за сям'я, — працягваў разважаць Аляксандр Лукашэнка. — На месцах людзі ведаюць. Калі мы, атрымаўшы інфармацыю, убачылі б, што гэта алкашы і яны, атрымаўшы дапамогу, яе прап'юць, то мы б ужо самі кармілі гэтых дзяцей, апраналі, у школу адпраўлялі і вучылі там".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі