У Беларусі згортвае бізнес кампанія, якая валодае сеткай "Любімая аптэка"

"Любімая аптэка" / Яндэкс
"Любімая аптэка" / Яндэкс

З беларускага фармацэўтычнага рынку сыходзіць кампанія "Фармін", якая калісьці ўваходзіла ў першую васьмёрку на рынку. Як піша officelife.media, працэс ліквідацыі стартаваў напрыканцы лістапада. У мінулым месяцы на продаж быў выстаўлены галаўны офіс кампаніі на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Прычынай згортвання бізнесу, як паведамляецца, сталі запазычанасці "Фармін" перад пастаўшчыкамі і крэдыторамі. Напрыклад, нядаўна ў расійскім судзе кампаніі выставіў прэтэнзіі вытворца зубных паст Splat.

Акрамя самога "Фарміна" пачалася ліквідацыя некаторых ягоных даччыных структур, якія займаліся развіццём сеткі "Любімая аптэка". У найлепшыя часы ў яе ўваходзіла больш за 100 гандлёвых кропак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі