У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне

У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне

У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне. Сіноптыкі кажуць, што прычынай змены надвор'я стане халоднае паветра, якое ідзе ў нашу краіну з паўночнага захаду Еўропы.

У пятніцу, 27 сакавіка, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -7 градусаў (на Віцебшчыне месцамі да -9), удзень — ад +9 да +15. Без ападкаў будзе і ў суботу, 28 сакавіка. У начныя гадзіны прагназуецца ад -4 да +3 градусаў (месцамі — да -6), у дзённыя — 10-15 цяпла (на Брэстчыне — да +17).

Пахаладанне пачнецца з нядзелі, 29 сакавіка. Удзень пройдуць дажджы. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да +6, у дзённыя — ад +7 да +14. У панядзелак, 30 сакавіка, дажджы працягнуцца, да іх дадасца мокры снег. Уначы будзе ад -1 да +6 градусаў (на паўночным захадзе, адкуль прыйдзе ў Беларусь халоднае паветра, прагназуецца 2-5 марозу), удзень — ад -1 да +6 (на Гомельшчыне — да +12). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў аўторак, 31 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі