У Беларусі зноў зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі зноў зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі зноў зафіксавалі дэфляцыю. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, кошты на тавары і платныя паслугі працягваюць зніжацца: у ліпені 2017-га на 0,1%, у жніўні — на 0,8%. З пачатку бягучага года інфляцыя ў нашай краіне склала 2,5%.

Калі ў ліпені харчовыя тавары патаннелі на 0,7%, дык у жніўні — на 1,9%. Аднак з пачатку года яны падаражалі на 1,5%. Нехарчовыя тавары ў ліпені 2017 года падаражалі на 0,4%, у жніўні — на 0,3%. З пачатку года іх падаражанне склала 1,7%.

Адзначым, што пасля жніўня 2009 года дэфляцыя не назіралася ў Беларусі на працягу сямі гадоў. Аднак у жніўні 2016-га індэкс цэн у параўнанні з ліпенем знізіўся на 0,1%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі