У Беларусі з'явіцца база дадзеных пра шматдзетныя сем'і

У Беларусі з'явіцца база дадзеных пра шматдзетныя сем'і

У Беларусі з'явіцца аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў. Адпаведны ўказ (№ 264 ад 9 ліпеня 2019-га) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пракет мусіць быць рэалізаваны да 1 студзеня 2020 года. Як інфармуе БЕЛТА, у базе дадзеных будзе ўтрымлівацца інфармацыя пра непаўналетніх дзецей, іх бацькоў, апекуноў і г. д. Мяркуецца, што яна дазволіць не толькі ўдасканаліць сістэму ўліку шматдзетных сем'яў, але і актуалізаваць дадзеныя ў рэжыме рэальнага часу.

Стварэнне базы, яе абнаўленне ўскладзена на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адзначаецца, што будуць выкарыстаныя звесткі МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі