У Беларусі з'явілася "Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці"

Беларускія тавары на выставе СНД

Беларускія тавары на выставе СНД / grodnoinvest.by

Па задумцы ўладаў ААТ "Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці" павінна быць інстытутам, які падтрымлівае знешнеэканамічную дзейнасць беларускіх юрыдычных асоб і ІП за мяжой. Пастанову аб стварэнні агенцтва падпісаў Саўмін.

У дакуменце гаворыцца, што сярод іншага агенцтва будзе "садзейнічання развіццю экспарту і імпарту тавараў". Сярод правоў кампаніі — запытваць у дзяржорганаў і іншых арганізацый інфармацыю аб заключаных дагаворах, а таксама "атрымліваць міжнародную тэхнічную дапамогу, у тым ліку прадастаўляемую шляхам перадачы вопыту і тэхналогій, грашовых сродкаў".

Разам з "Банкам развіцця" агенцтва зможа рыхтаваць праекты прававых актаў.

Пастанова распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня 2023 года.

У Беларусі ўжо ёсць вопыт стварэння спецыяльных структур і агенцтваў, якія павінны дапамагаць эканоміцы. Напрыклад, "Агенцтва па кіраванні актывамі" павінна было дапамагчы праблемным прадпрыемствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі