У беларускіх праваслаўных сёння Святы вечар, у католікаў — Тры каралі
Беларускія праваслаўныя вернікі рыхтуюцца адзначыць Раство — святочныя набажэнствы пройдуць ва ўсіх храмах сёння і заўтра. Святкаванні пачынаюцца ўвечары 6 студзеня святочнай куццёй.
У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.
А ў каталіцкіх вернікаў сёння завяршаюцца святкаванні — 6 студзеня адзначаецца Аб’яўленне Пана, або свята Трох Каралёў — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага юдэйскага караля.