У беларускім МТС паведамілі, ці будуць мяняць лагатып следам за расіянамі
Лагатып МТС / officelife.media
Беларускі офіс МТС вырашае, ці будзе мяняць лагатып следам за расійскім, піша Office Life.
Як распавядала Еўрарадыё, галаўны офіс МТС у Расіі заявіў пра маштабны рэбрэндынг лагатыпа: з яго прыбралі белае яйка, якое было ў сімвале мабільнага аператара з 2006 года.
У прэс-службе беларускай кампаніі МТС кажуць, што і ў Беларусі лагатып таксама можа змяніцца.
"СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" з'яўляецца даччынай кампаніяй ПАО "МТС". Пытанне пра змену айдэнтыкі ў Беларусі знаходзіцца цяпер на этапе абмеркавання", — перадае Office Life словы афіцыйных прадстаўнікоў кампаніі.
У беларускага МТС лагатып папярэдні раз мяняўся ў 2019 годзе — праз некалькі месяцаў пасля адпаведнай змены ў расійскай кампаніі.
Нагадаем, што расіяне валодаюць у беларускім МТС толькі 49% акцый. Астатнія 51% знаходзіцца ва ўласнасці беларускай дзяржавы праз кампанію "Белтэлекам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.