У Белстаце распавялі пра гадавую інфляцыю
Урад пастаўленую задачу па інфляцыі выканаў
Гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 5,2%. У снежні 2024-га зафіксавалі 0,6%, паведамляе Белстат.
Індэкс спажывецкіх цэн на харчовыя тавары за месяц павялічыўся на 1,4%, за год — на 6,5%, на нехарчовыя тавары — за месяц знізіўся на 0,2%, а за год вырас на 3,4%, на паслугі — павелічэнне на 0,04% і 5% адпаведна.
Згодна з зацверджанымі ў Беларусі мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі прырост спажывецкіх цэн ў 2024 годзе павінен быў скласці не больш за 6%. Урад задачу выканаў, але на працягу года інфляцыя паскаралася і часам яго перавышала.
У адпаведнасці з зацверджанымі прагнознымі паказчыкамі на 2025 год сёлета інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.