У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" Цапкалу і полк "Пагоня"

Цапкала і "Пагоня". Хто б мог уявіць? / Еўрарадыё
Цапкала і "Пагоня". Хто б мог уявіць? / Еўрарадыё

Беларускі полк “Пагоня”, які ваюе на баку Украіны з расійскімі агрэсарамі, прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутранных спраў Беларусі яшчэ 20 кастрычніка.

Таксама “экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаны Валеры Цапкала. Міліцыянты паведамляюць, што “група грамадзян, аб'яднаных пад агульным кіраўніцтвам Цапкалы В. В., у тым ліку праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.

Як паведамляюць праваабаронцы, “экстрэмісцкім” прызнаны не толькі Цапкала, але і лагатып у выглядзе “фатаграфічнай выявы Цапкалы В. В.”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі