У бліжэйшы год будаўніцтва АЭС не распачнецца – будуць ісці раскопкі
Падчас будаўніцтва атамнай электрастанцыі могуць загінуць шматлікія археалагічныя помнікі. Пра гэта Еўрарадыё расказаў удзельнік экспедыцыі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк. Па яго словах, даследаванні будуць напружанымі і зоймуць некалькі месяцаў. Тым не менш, экспедыцыя не павінна нашмат запаволіць будаўніцтва электрастанцыі.
Сёння ў Чавускі раён адправілася група археолагаў. У рэгіёне знаходзіцца шмат гістарычных помнікаў. Іх трэба даследаваць і захаваць для нашчадкаў, сцвярджае гісторык Ігар Марзалюк:
"Там шмат помнікаў археалогіі. Мы абагульнілі ўсе крыніцы: літаратуру, якая ў нас ёсць, архіўныя дадзеныя XIX стагоддзя і сучаснасці… Там ёсць акурат ланцуг помнікаў, ад эпохі каменнага веку да позняга сярэднявечча. Я думаю, што пасля таго як мы пераправерым, іх стане яшчэ больш".
Па папярэдніх дадзеных, на месцы будучай АЭС ёсць некалькі стаянак эпохі каменнага і ранняга жалезнага вякоў, гарадзішчы, а таксама курганныя могілкі ІХ-ХІ стагоддзяў і сярэднявечныя селішчы. Пасля праверак усе матэрыялы будуць перададзеныя ў Міністэрства культуры і ў Акадэмію навук.
Па словах Ігара Марзалюка рэгіён будоўлі АЭС неабходна даследаваць менавіта цяпер, таму што інакш помнікі могуць загінуць. Пасля таго, як рэгіён стане зонай адчужэння, патрапіць туды будзе немагчыма:
“У выпадку, калі усё ж будуць будаваць, гэта стане зонай адчужэння. Таму, помнікі проста загінуць. І каб гэтага не адбылося, мы будзем ставіць пытанне комплексных даследаванняў”.
Экспедыцыя будзе напружанай, але наўрад ці перашкодзіць будаўніцтву АЭС. На працягу года ўсе пытанні павінны вырашыць:
“Я не думаю, што гэта экспедыцыя нашмат запаволіць будаўніцтва АЭС. Але гэта некалькі месяцаў напружанай працы ў полі. Мы не дазваляем знішчаць нідзе культурны слой – ні ў горадзе, ні ў вёсцы, нідзе. Я думаю, што мы на працягу гэтага года усе пытанні юрыдычныя вырашым, усё зробім”.
Ігар Марзалюк удакладніў, што сама наяўнасць помнікаў археалогіі не будзе падставаю, каб увогуле не будаваць станцыю:
“Тут не стаіць пытанне, можна будаваць АЭС ці не. Сама наяўнасць помнікаў археалогіі не будзе падставаю, каб не будаваць. Іншая справа, што помнікі нельга знішчаць. А калі мы іх максімальна поўна даследуем, зафіксуем для нашчадкаў, матэрыялы перададзім у музей, то тут яма пытанняў”.
Нагадаю, што ў экспедыцыю збіраліся яшчэ месяц таму. Але паездка адклалася з-за праблем з транспартам.
Еўрарадыё будзе сачыць за ходам экспедыцыі. Чытайце навіны на нашым сайце.