У бліжэйшыя дні ў Беларусь прыйдзе антыцыклон з поўначы
У аўторак, 21 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны да парывістага.
Уначы і зранку тэмпература паветра будзе +13...+19 градусаў, удзень чакаецца ад +20 па паўночным захадзе да +26 па паўднёвым усходзе.
22 жніўня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў паўночных шыротах. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, днём няўстойлівы слабы.
Спёка спадзе. Уначы будзе 6-13 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +17 па паўночным усходзе да +24 па паўднёвым захадзе.