У Бранску беспілотнік зноў атакаваў завод мікраэлектронікі
Пажар пачаўся на пятым паверсе 8-міпавярховага адміністрацыйнага корпуса / Кадр з відэа
У Бранску другі раз за суткі дрон атакаваў завод мікраэлектронікі "Кремний Эл". Мясцовыя расійскія ўлады сцвярджаюць, што ён быў падаўлены з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Аднак узнік пажар — абломкі беспілотніка трапілі ў адміністрацыйны будынак.
Baza піша, што пажар пачаўся на пятым паверсе 8-міпавярховага адміністрацыйнага корпуса прадпрыемства. Людзей з будынка эвакуявалі. Плошча ўзгарання складала каля 20 квадратных метраў.
Мінабароны РФ паведамляе пра тое, што ў пятніцу над Бранскам "перахопленыя тры беспілотныя лятальныя апараты, два з якіх знішчаныя ў паветры". Быў пашкоджаны вакзал.
Напярэдадні беспілотнік таксама атакаваў бранскае прадпрыемства. Быў пажар у тым жа адміністрацыйным будынку, але крыху ніжэй.
Першая атака беспілотніка на "Кремний Эл" у Бранску, на аднаго з найбуйнейшых у РФ вытворцаў мікраэлектронікі, адбылася ў канцы жніўня. На тэрыторыі прадпрыемства таксама быў пажар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.