У Бразіліі Санта-Клаўс выкраў верталёт
У бразільскім горадзе Сан-Паўлу мужчына ў касцюме Санта-Клаўса скраў лёгкі верталёт Robinson 44. Ён арандаваў лятальны транспартны сродак у аэрапорце Кампа-Мартэ: сказаў, што хоча зрабіць сюрпрыз сваёй сям’і — спусціцца з неба ў адзенні Санты і ўручыць блізкім падарункі, набытыя ў гэтак званую “чорную пятніцу”, дзень масавых распродажаў.
Зламыснік загадаў пілоту прызямліцца ў бязлюднай мясцовасці, а затым разам са сваім саўдзельнікам, які чакаў на месцы, звязаў пілота і скраў паветранае судна.
Паліцыя шукае ўгоншчыкаў верталёта, паведамляе ВВС.
Фота: toddbatescreative.com