У Брэсце адчыніўся першы ў краіне музей мабільнікаў (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", музей адкрыты для ўсіх ахвотных у сэрвісным цэнтры "Maximum GSM". Такім чынам кампанія вырашыла зрабіць сваеасаблівы падарунак брэстаўчанам да свайго 10-годдзя.



Усе тэлефоны збіраліся каля 10 гадоў, іх прыносілі як жыхары Брэста, так і супрацоўнікі сэрвісу.



Паколькі такой экспазіцыі ў Беларусі больш няма, кіраўніцтва фірмы плануе звярнуцца да ўладаў горада з просьбай уключыць музей у турыстычныя маршруты.



Фота — virtual.brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі