У Брэсце блогера Сяргея Пятрухіна завочна асудзілі на 15 сутак арышту

У Брэсце блогера Сяргея Пятрухіна завочна асудзілі на 15 сутак арышту

У аўторак, 14 сакавіка, праходзяць суды над удзельнікамі "маршаў недармаедаў" у Гродне (там судзяць больш за дзясятак чалавек), Баранавічах, Брэсце і Бабруйску. У Брэсце блогера Сяргея Пятрухіна завочна асудзілі на 15 сутак арышту. Сам ён сёння ў судзе не з'явіўся.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак увечары ў Гомелі быў затрыманы АМАПам блогер Максім Філіповіч. У той дзень ён таксама завочна быў асуджаны, на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

У аўторак у Магілёве затрымалі каардынатара "маршу недармаедаў", каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Алега Аксёнава, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі