У Брэсце ДАІ зафіксавала чарговы алкагольны “антырэкорд”

У Брэсце ДАІ зафіксавала чарговы алкагольны “антырэкорд”

У Брэсце ДАІ зафіксавала чарговы алкагольны “антырэкорд”. Увечары 10 ліпеня ў абласным цэнтры быў спынены аўтамабіль “Опель Зафіра”, які ехаў па горадзе “няўпэўнена”. 31-гадовы кіроўца, жыхар Брэста, быў п’яны. Медасведчанне паказала вынік — 4,36 праміле. Ранейшы “антырэкорд” брэсцкія даішнікі ў чэрвені зафіксавалі ў Ганцавічах — у 25-гадовага кіроўцы “Форда” зафіксавалі 4,2 праміле.

Кіроўца легкавіка “Опель Зафіра” раней ужо затрымліваўся, калі ехаў на аўтамабілі ў стане алкагольнага ап’янення. У 2011 годзе яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

У Брэсце ДАІ зафіксавала чарговы алкагольны “антырэкорд”
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі