У Брэсце двое хлопцаў скокнулі з моста ў ваду, адзін патануў
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 17 чэрвеня.
17 чэрвеня а 18-й гадзіне ў Брэсце двое хлопцаў ва ўзросце 21 і 22 гадоў скокнулі ў ваду з пешаходнага маста на рацэ Мухавец у раёне Чырвонага двару. Старэйшы з іх патануў.
Як паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучанка, перад здарэннем хлопцы выпівалі.
Дучанка: "Адпачывала кампанія — распівалі спіртныя напоі. Двое з іх, мясцовыя жыхары 1993-га і 1994-га году нараджэння, вырашылі скокнуць з моста. Яны забраліся на гэты мост і скокнулі. У выніку адзін з іх усплыў, а іншы — не".
Цела загінулага з вады дасталі вадалазы-ратавальнікі. Па факце здарэння Брэсцкім міжраённым Следчым камітэтам праводзіцца праверка.
Мост, на якім адбылася трагедыя, раней з'яўляўся чыгуначным — праз яго праходзіў Усходні чыгуначны абыход. Некалькі гадоў таму лінію дэмантавалі, але мост пакінулі для дачнікаў, чыя ўчасткі знаходзяцца на Чырвоным двары.
Фота: virtual.brest.by