Брэсцкія камунальнікі эканомілі на гарачай вадзе ў доме састарэлых

Брэсцкія камунальнікі эканомілі на гарачай вадзе ў доме састарэлых

Брэсцкія камунальныя службы вырашылі зэканоміць на ацяпленні і гарачай вадзе ў доме састарэлых, што ў Дамачаве. Гэты факт ускрыўся падчас пракурорскай праверкі : ЖКГ незаконна абмяжоўвала падачу ва ўстанову гарачай вады з 20.00 да 24.00 і тым самым парушала сацыяльныя стандарты.

Пракуратура Брэсцкага раёна ўнесла прадпісанне ў райвыканкам аб неадкладнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў. На сёння гарачае водазабеспячэнне ў дзяржустанове адноўлена ў поўным аб'ёме.

У сувязі з халодным надвор’ем, якое ўсталявалась у другой палове красавіка, органамі пракуратуры вобласці быў арганізаваны і праведзены выбарачны маніторынг захавання тэмпературнага рэжыму пры водазабеспячэнні і ацяпленні ў паліклініках, лякарнях  і школах. Праверкі выявілі парушэнні тэмпературнага рэжыму ў асобных установах адукацыі Кобрынскага, Брэсцкага, Івацэвіцкага, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Усе выяўленыя парушэнні ліквідаваны. Усяго па выніках маніторынгу было ўнесена сем актаў пракурорскага рэагавання, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі