У Брэсце мужчына караскаўся па сцяне 9-павярховага дома

У Брэсце мужчына караскаўся па сцяне 9-павярховага дома

У Брэсце мужчына караскаўся па сцяне 9-павярховага дома. Здарэнне адбылося ўдзень 26 студзеня. Спачатку ратавальнікам паведамілі, што ён зачыніўся ў кватэры на пятым паверсе. Устанавіць з ім кантакт не ўдалося. Мужчына разбіў акно лоджыі і падняўся па дэкаратыўным бетонным фасадзе дома на дзевяты паверх. Там жыхарка адной з кватэр пусціла ратавальнікаў на балкон. Аднаму з іх удалося ўгаварыць яго спусціцца ў кватэру праз акно, паведамляе прэс-служба МНС.

На месца прыехалі міліцыянеры і медыкі. Пасля медагляду 42-гадовага мужчыну шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі