У Брэсце на месяц спынілі будаўніцтва, каб малыя крачкі выседзелі птушанят

На месцы будоўлі ў брэсцкім раёне Кавалёва актывісты ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" знайшлі не менш за 10 гнёздаў малой крачкі. Гэтая птушка занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Птушка гняздуецца проста на пяску.

Як паведамляе сайт greenbelarus.info, актывісты АПБ правялі перамовы з прадстаўнікамі будаўнічага ўпраўлення №158. Будаўнікі пагадзіліся на месяц прыпыніць працы, каб рэдкія птушкі маглі выседзець птушанят. Па словах экаактывістаў, птушаняты пакідаюць гняздо на працягу 24 гадзін.

Паміж двума раёнамі Брэста — Кавалёва і Усход — знаходзіцца ўнікальная водна-балотная экасістэма. У свой час яна была домам для 5000 птушак, а на дадзены момант скарацілася ў больш чым у тры разы. Некаторыя з тамтэйшых птушак насельнікаў ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі. Гэта азёрныя чайкі, малыя крачкі, вялікі краншнэп, кнігаўкі, крыжанкі, чаротаўкі ды іншыя віды.

Фота — greenbelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі