У Брэсце пачаліся "Студзеньскія музычныя вечары" (фота)

Адкрыццё 27-га музычнага фестывалю "Студзеньскія музычныя вечары" адбылося 9 студзеня ў Брэсце.

На сцэне акадэмічнага тэатра драмы і музыкі выступілі літоўскі фартэпіяніст Паўлюс Андэрсан і польская салістка оперных тэатраў Яана Наўрот. Заканчваў канцэртны вечар народны артыст Расіі барытон Сяргей Захараў.

Фестываль працягнецца да 12 студзеня. Сёлета ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 300 выканаўцаў з 11 краін. Брэст цягам чатырох дзён наведаюць музыкі з Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Малдовы, Грузіі, Кітая, Вялікабрытаніі ды Швецыі.

Асаблівасцю сёлетніх "Студзеньскіх музычных вечароў" стала тое, што ў праграму ўпершыню ўключылі оперу. У другі фестывальны дзень Маладзечанскі моладзевы музычны народны тэатр пакажа оперны спектакль у дзвюх дзеях "Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі