У Брэсце працоўных мігрантаў параўналі з остарбайтэрамі часоў вайны
Лёс беларускіх працоўных мігрантаў параўналі з лёсам остарбайтараў, вывезеных у нацысцкую Германію ў часы Другой сусветнай вайны. Плакаты з такім параўнаннем з'явіліся цэнтры Брэста на вуліцы Карбышава, паведамляе "Белсат".
Як вядома, падчас вайны немцы гвалтам вывозілі на працы сотні тысяч беларусаў. На думку невядомых аўтараў плакатаў, гэта можна параўнаць з сённяшняй сітуацыяй, калі тысячы беларусаў вымушаныя ехаць за мяжу, каб выжыць і пракарміць сям’ю.