У Брэсце п’яны кіроўца сутыкнуўся з міліцэйскай машынай
У Брэсце п’яны кіроўца сутыкнуўся з міліцэйскай машынай. Аварыя адбылася ўвечары 14 снежня.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабіль маркі “Аўдзі 100” і службовы аўтамабіль палка патрульна-паставой службы міліцыі сутыкнуліся каля 18.20 на бульвары Шаўчэнкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца “Аўдзі” не абраў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў аўтамабіль “УАЗ”, які ехаў у спадарожным напрамку. Выявілася, што віноўнік аварыі, 31-гадовы жыхар аграгарадка Медна, быў нецвярозы. У выдыханым паветры мужчына меў 2,19 праміле пароў спірту.
Пры аварыі ніхто з людзей не пацярпеў, толькі аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
На парушальніка склалі два адміністрацыйныя пратаколы, а яго аўтамабіль даставілі на штрафстаянку.
Фота: gaibrest.by