У Брэсце п'яны кіроўца ўчыніў тры аўтааварыі і ўцёк

У Брэсце п'яны кіроўца ўчыніў тры аўтааварыі і ўцёк

У Брэсце п'яны кіроўца ўчыніў тры аўтааварыі і з месцаў здарэнняў уцёк. Як паведамляе начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, спачатку раніцай да даішнікаў звярнуўся мужчына, які сказаў, што невядомы аўтамабіль пашкодзіў яго "Рэно Меган". На месцы ДТЗ зламыснік пакінуў люстэрка, што дапамагло высветліць, што ён перасоўваецца на "Фольксвагене Гольф".

Пазней стала вядома, што той жа "Гольф" здзейсніў яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне, але ўжо на іншай вуліцы, дзе быў пашкоджаны "Фольксваген Мультыван". На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ затрымалі 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які, пабачыўшы інспектараў, пачаў дэманстратыўна піць піва. Гэта і быў кіроўца легкавіка, якога яны шукалі. На той час паступіла інфармацыя пра трэцяе ДТЗ, якое ён учыніў.

У адносінах зламысніка склалаі 10 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні (за здзейсненыя ДТЗ, за адсутнасць страхоўкі, па пакіданне месцаў здарэнняў, за ўжыванне піва пасля здзяйснення аўтаварыі). Утрыманне алкаголя склала 1,9 праміле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі