У Брэсце святар акрапіў пешаходныя пераходы, ён робіць гэта штогод (фота)

У Брэсце святар акрапіў пешаходныя пераходы, ён робіць гэта штогод (фота)

У Брэсце праваслаўны святар акрапіў святой вадой пешаходныя пераходы, на якіх загінулі людзі. Акцыя праводзілася сумесна з супрацоўнікамі ДАІ. Статыстыка сведчыць, што найбольш людзей гіне на Маскоўскай вуліцы. За апошнія шэсць гадоў людзі гінулі на кожным з пераходаў на ёй.

Прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці адзначае, што такое асвячэнне пераходаў адбываецца ў горадзе штогод. "На жаль, прафілактычныя меры, якія мы прымаем, заклікі да кіроўцаў і пешаходаў быць узаемаветлівымі — не заўсёды прыносяць жаданы вынік, — пішуць даішнікі. — Спадзяемся, што рашэнне папрасіць дапамогі ў царквы, у Бога — прынясе свой плён, дапаможа захаваць чалавечыя жыцці, выправіць сітуацыю на дарозе і знізіць аварыйнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі