У Брэсце з акна анкадыспансера выпала санітарка
У Брэсцкім абласным анкадыспансэры з акна чацвёртага паверха выпала санітарка. Пра няшчасны выпадак у міліцыю паведаміў лекар медустановы.
Ён распавёў, што 17 кастрычніка каля 6:30 выпала жанчына 1980 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
"Смерць жанчыны не носіць крымінальнага характару", — распавёў TUT.by афіцыйны прадстаўнік брэсцкай міліцыі Сяргей Дучэнка.
Па папярэдніх дадзеных, смерць таксама не была вынікам суіцыду — трагедыя адбылася з прычыны няшчаснага выпадку. Жанчына характарызавалася станоўча, выхоўвала непаўналетняга сына.