У Брэсце за акцыі "недармаедаў" судзяць маці дваіх дзяцей

У Брэсце за акцыі "недармаедаў" судзяць маці дваіх дзяцей

14 сакавіка ў Брэсце затрымалі ўдзельніцу вулічных акцыяў "недармаедаў" Паліну Шарэнду-Панасюк. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", цягам дня жанчына не выходзіла на сувязь са сваякамі. Толькі каля 17-й гадзіны стала вядома, што яе даставілі ў суд Ленінскага раёна. 

Пра знікненне Паліны праваабаронцам паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда, які таксама вымушаны знаходзіца не дома. А 9-й гадзіны раніцы яго жонка  пайшла па справах і не вярнулася. Дома з двума малымі дзецьмі засталася маці Паліны. 

Паведамляецца, што ўдзень на кватэру да Шарэндаў наведаліся супрацоўнік міліцыі і жанчына з органаў апекі. Яны заявілі, што хочуць паглядзець, як утрымліваюцца дзеці. Па словах візіцёраў, суседзі паведамілі, быццам у сям'і Шарэндаў часта адбываюцца сваркі.

Андрэй Шарэнда заяўле, што ніякіх асаблівых сварак у яго жонкай няма. Гэты візіт ён расцэньвае як ціск на іх сям'ю за ўдзел у акцыях "недармаедаў", якія праходзяць у Брэсце.

Дарэчы, і сам Андрэй Шарэнда 3 сакавіка быў затрыманы і аштрафаваны на 575 рублёў (25 базавых велічыняў) за ўдзел у "Маршы недармаедаў", які прайшоў у Брэсце 26 лютага. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі