У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га асудзілі адразу 11 чалавек

Падчас пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020-га

Падчас пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020-га / binkl.by

У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га асудзілі адразу 11 чалавек. Суддзя прызначыў ім тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да паўтара года калоніі.

Як паведамляюць праваабаронцы, справу разглядаў суд Брэсцкага раёна. Пратэстоўцаў абвінавацілі ў "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у акцыі 10 жніўня 2020 года, калі людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Былі асуджаны Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтушык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка і Дзяніс Якавенка. Паводле абвінавачвання, яны "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку". Місюк асуджаны на адзін год калоніі агульнага рэжыму, Верамчук — на 2 гады "хатняй хіміі", Салавейка — на 2 гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Сабко, Зайцаў, Каплюк, Еўтушык, Зарэмба, Лысюк, Бандарук і Якавенка атрымалі адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму кожны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі