У Брэсце затрымалі 64-гадовую актывістку Алену Гнаук

У Брэсце затрымалі 64-гадовую актывістку Алену Гнаук

У Брэсце 19 жніўня затрымалі 64-гадовую актывістку Алену Гнаук. Па звестках праваабаронцаў, жанчыну выклікалі ў РАУС, а каля 20:00 стала вядома, што яе затрымалі. 

Сёлета ў траўні Алену Гнаук асудзілі па "карагоднай справе" на два гады "хатняй хіміі". Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

А два тыдні таму на жанчыну пачалі другую крымінальную справа: яе вінавацяць паводле ч. 1 арт. 368 КК ("абразу прэзідэнта").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі