У Брэсце затрымалі студэнта, які на занятках намаляваў выбух на Крымскім мосце

Аляксей Гарох і яго малюнак / t.me/viasna_brest
Аляксей Гарох і яго малюнак / t.me/viasna_brest

У Брэсце затрымалі студэнта БрДУ імя Пушкіна, які на занятках намаляваў нядаўні выбух на Крымскім мосце, а побач — украінскі жоўта-блакітны сцяг. Як піша @viasna_brest, гэта 19-гадовы Аляксей Гарох. Сілавікі знялі з ім "пакаяльнае відэа". Хлопец кажа на ім, што раскайваецца ў падтрымцы Украіны, у абразе “вашага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у перасылцы ў “Вконтакте” паведамлення "аб перамяшчэнні рускіх войскаў" з асуджэннем гэтага. На студэнта могуць быць складзеныя пратаколы за “распаўсюд нацысцкай сімволікі” і “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Таксама яго могуць вінаваціць у абразе Лукашэнкі.

Пра малюнак студэнта сілавікі сказалі, што хлопец адчувае “радасць ад тэракту на Крымскім мосце”. Ці будуць Аляксея Гароха прыцягваць да адказнасці, пакуль невядома.

Рэспубліка Беларусь — саюзнік агрэсара-Расіі, таму ўлады пераследуюць усе публічныя выказванні падтрымкі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі