У Брэсце затрымалі злодзеяў-гастралёраў з Севастопаля

У Брэсце затрымалі злодзеяў-гастралёраў з Севастопаля

У Брэсце затрымалі злодзеяў-гастралёраў з Севастопаля. 28-гадовая жанчына і 36-гадовы мужчына прыляцелі ў Беларусь з Арменіі. У Брэсце яны здзейснілі серыю кватэрных крадзяжоў (як мінімум, 12). Мяркуецца, што замежнікі скралі каля 400 мільёнаў рублёў. У працоўны час яны пераконваліся, што ў кватэрах і дамах няма гаспадароў, ламалі замкі, забіралі грошы і ювелірныя вырабы.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, у затрыманых знайшлі скрадзеную маёмасць, прыстасаванні для ўзлому замкоў. Праваахоўнікі высвятляюць усе эпізоды злачыннай дзейнасці "гастралёраў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі