У Брэсце збіраюцца правесці "Марш "дробных хуліганаў"

Заяўку на правядзенне 30 ліпеня "Маршу "дробных хуліганаў" падаў у Брэсцкі гарвыканкам актывіст руху "За Свабоду" Раман Кісляк. Паводле яго словаў, мэта мерапрыемства - прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сілаў пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве.  Да ўдзелу ў шэсці Кісляк плануе запрасіць найперш тых грамадзян, якія падвергліся адміністрацыйным затрыманням і арыштам па абвінавачанні ў здзяйсненні дробных хуліганстваў напярэдадні выбараў і масавых акцый пратэсту апазіцыі.

Арганізатар запэўнівае, што марш пройдзе мірна. А ў дадатку прыводзіць спіс з 44 чалавек з Брэсцкай вобласці, затрыманых і асуджаных перад выбарамі і акцыямі апазіцыі, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі