У Брэсцкай крэпасці 9 траўня мітынгавалі каля 35 тысяч чалавек (фота)

У Брэсцкай крэпасці 9 траўня мітынгавалі каля 35 тысяч чалавек (фота)

У мітынгу ў Брэсцкай крэпасці 9 траўня прынялі ўдзел каля 35 тысячаў чалавек.

Шэсце з плошчы Леніна да мемарыяльнага комплексу пачалося а 10-й раніцы і расцягнулася на некалькі кіламетраў. Ачолілі калону ветэраны і кіраўнікі мясцовых органаў улады.

Прайшлі ў шэсці і ўдзельнікі ўжо традыцыйнай за апошнія гады акцыі “Бессмяротны полк”. Гэта марш сваякоў тых, хто ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Па словах арганізатараў ініцыятывы, сёлета ў акцыі прынялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, якія трымалі ў руках фотаздымкі сваіх родных.

У Брэсцкай крэпасці пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да Вечнага агню.

Святочныя мерапрыемствы цягам усяго дня таксама праходзяць у парках і на іншых гарадскіх пляцоўках. Завершацца яны ў 22.00 традыцыйным салютам у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі