У Брэсцкай вобласці мужчына пагражаў узарваць цягнік
Чыгуначныя шляхі, ілюстрацыйнае фота
У Брэсцкай вобласці затрымалі мужчыну, які патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што гатовы падарваць цягнік. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. Са слоў прадстаўнікоў Следчага камітэта, мужчына казаў, што на ім надзеты пояс з выбухоўкай.
"Калі праеду далей за Жабінку, яна выбухне аўтаматычна, разумееце", — папярэдзіў мужчына. Пры гэтым упэўнена вымаўляць словы (асабліва слова "аўтаматычна") у яго атрымлівалася не заўсёды.
СК называе затрыманага ілжэмінёрам. Яму 40 гадоў, ён жыве ў Драгічынскім раёне і нідзе не працуе. На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле "Загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку" (ч. 1 арт. 340).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.