У брэсцкі офіс сацыял-дэмакратаў прыйшлі міліцыянты

Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Ігар Маслоўскі, праваахоўнікаў цікавіла, як партыйцы святкавалі Міжнародны дзень салідарнасці рабочых.



Маслоўскі: "Супрацоўнік міліцыі запытаў асабіста мяне і папрасіў даць тлумачэнні наконт дзеянняў сябраў партыі падчас 1 траўня. Гэта было звязана з нейкай праверкай, якая, як я разумею, была ініцыянаваная ўнутры міліцэйскай структуры".



Як інфармавала Еўрарадыё, брэсцкія ўлады не дазволілі сябрам БСДП правесці 1 траўня арганізаваны мітынг з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі. Аднак каля 20 актывістаў адзначылі Першамай шэсцем па горадзе пад нацыянальнай сімволікай. Апроч гэтага эсдэкі правялі на вуліцах гораду інфармацыйную кампанію сярод брэстаўчан — распаўсюдзілі партыйныя ўлёткі.



Cа словаў Ігара Маслоўскага, ён не бачыць складу правапарушэння ў дзеяннях сваіх аднапартыйцаў.



Фота з сайта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі