У БРСМ завабліваюць бясплатнай гарбатай і кавай (фота)

Як піша onliner.by, тым, хто атрымаў білет арганізацыі, прапануюць дзве порцыі гарачай кавы ці гарбаты. У сацсетках актывісты БРСМ называюць сваю акцыю "Сагрэемся разам" нябачаным аўкцыёнам шчодрасці. Тым, хто не мае чалецкага білета, прапануюць запоўніць заяву на ўступленне, прынесці дзве фатаграфіі і адразу ж атрымаць "пачастунак" у выглядзе гарбаты і кавы. 

Дарэчы, у Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі сёння запісаныя больш за паўмільёна маладых беларусаў. І шклянка гарачага напою — далёка не асноўны бонус, якім завабліваюць моладзь. Раней паведамлялася, што неўзабаве чалецкія білеты арганізацыі стануць і плацежнай банкаўскай картай, адначасова запрацуе дысконтная сістэма.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі