У Brutto новы шэдэўр — кліп "Олимпия" (глядзець)

14 красавіка гурт Сяргея Міхалка Brutto выклаў у сеціва новы кліп "Олимпия". Яго рэжысёрам выступіў Андрэй Давыдоўскі, вядомы па іншых відэа калектыву. А саму песню выконвае Дзяніс "Лэфт" Мельнік.


Подпіс да кліпа гучыць наступным чынам:


"Нянавісць! Зайздрасць! Злосць! Крыўда! Раздражненне! — менавіта такія пачуцці мы хочам выклікаць у нашых сапернікаў!


Хейтары нас матывуюць на прагрэс і паскарэнне!


Любоў! Павага! Салідарнасць! — Гэта тое, што мы хочам выклікаць у нашых блізкіх і сяброў! І Усё ГЭТА прымушае нас Перамагаць!!!"


1 траўня Brutto выступяць у Вільні на фестывалі Belarus Alternative. А 17 ліпеня — на "Басовішчы-2015".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі