У Бягомлі патануў 4-гадовы хлопчык, які гуляў па дамбе з дзядулем і сястрой

У Бягомлі патануў 4-гадовы хлопчык, які гуляў па дамбе з дзядулем і сястрой

У Бягомлі патануў 4-гадовы хлопчык, які гуляў па дамбе штучнага вадаёма разам з дзядулем і сястрой. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў аўторак, 23 красавіка. У нейкі момант хлопчык знік з поля зроку. Калі праз 3-4 хвіліны сястра пачала шукаць брата, ён ужо быў без прыкмет жыцця на паверхні вадаёма. СК праводзіць праверку.

Следчыя нагадваюць грамадзянам, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду, тым больш каля вадаёмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі