У Быхаўскім раёне грузавік без кіроўцы здзейсніў ДТЗ

У Быхаўскім раёне грузавік без кіроўцы здзейсніў ДТЗ

У Быхаўскім раёне грузавік без кіроўцы пратараніў прыпаркаваны непадалёк легкавы “Фольксваген”.  Здарылася гэта 14 сакавіка ў вёсцы Седзіч на вуліцы Цэнтральнай, паведамляе ў сваёй суполцы Вконтакте Быхаўская раённая ДАІ.

Кіроўца грузавіка “Газ” запаркаваў транспартны сродак і пайшоў, не паставіўшы яго на ручны тормаз. Грузавік пачаў самаадвольна рухацца і ўрэзаўся ў прыпаркаваны непадалёк легкавік, які атрымаў механічныя пашкоджанні.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць пільнымі і рабіць захады па перадухіленні самаадвольнага руху аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі