У цэнтры Мінска — ДАІшнікі, спецназаўцы і "ціхары"
Вечарам у пятніцу ў сацыяльных сетках заклікалі правесці чарговую акцыю пратэсту аўтамабілістаў "Стоп-падатак".
ДАІ папярэдзіла, каб кіроўцы не бралі ў ёй удзел.
Тым часам, на праспекце Незалежнасці пакуль ціха. Аднак там сканцэнтравана шмат супрацоўнікаў ДАІ. Можна заўважыць патрулі спецназаўцаў у чорным, нямала "ціхароў". У некаторых дварах па праспекце Незалежнасці "схаваліся" міліцыянты.
Напярэдадні акцыі "Стоп-падатак" у Мінску адбыўся прэвентыўны арышт
Фота — bymedia.net