У цэнтры Мінска забароняць будаваць вышынныя будынкі

У цэнтры Мінска забароняць будаваць вышынныя будынкі

У цэнтры Мінска забароняць будаваць вышынныя будынкі. Пра гэта 2 верасня Аляксандру Лукашэнку паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Павел Лучыновіч. Паводле яго слоў, раней пытанню стварэння сілуэта горада не надавалася дастаткова ўвагі.

"Мы прааналізавалі тэрыторыю, улічваючы нашу гістарычную спадчыну, і ўводзім абмежаванне, больш не будзем размяшчаць вышынныя дамінанты ў цэнтральнай частцы горада", — цытуе словы Лучыновіча БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка такую пазіцыю падтрымаў. Паводле яго слоў, вышынных будынкаў няшмат і ў далейшым імі нельга перанасычаць цэнтр Мінска. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што на сённяшні дзень "трэба будаваць фундаментальныя, манументальныя, калі хочаце, будынкі". Але рабіць гэта "разумна, каб гэта было тварам нашага горада".

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу кіраўнік дзяржавы ў мінскай ратушы выслухаў даклад пра перспектывы развіцця сталіцы. Плануецца разгрузіць вуліцы Мінска ад аўтамабіляў за кошт будаўніцтва сеткі перахопліваючых шматузроўневых падземных парковак, на ўездзе ў сталіцу і ў яе цэнтры. Было вырашана спыніць будаўніцтва шматпавярховікаў вакол Мінска, а сталіцу захаваць у існуючых межах і зрабіць яе больш зручнай для жыхароў.

У цэнтры Мінска забароняць будаваць вышынныя будынкі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі