У Чачэрску дзейнічае каранцін
Янот / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Чачэрску ў Гомельскай вобласці дзейнічае каранцін. Прычынай называюць шаленства янота. Як піша газета "Чечерский вестник", каранцін быў уведзены 28 кастрычніка. За восем дзён да гэтага на падворак мясцовай жыхаркі забег янот, якога ў выніку загрыз сабака. Жанчына паведаміла пра здарэнне ў ветстанцыю. Вынікі даследавання пацвердзілі падазрэнні, што лясная жывёла была хворая.
Падчас каранціна забараняецца вывозіць хатніх жывёл за межы каранцінных зон. Каранцін звычайна здымаецца пасля правядзення прафілактычных мерапрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.