У чацвер у Беларусі будзе да +19, без ападкаў
У чацвер, 14 красавіка, у Беларусі будзе без ападкаў. Сіноптыкі падкрэсліваюць, што ў гэты дзень "небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца".
У начныя гадзіны прагназуецца ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — 13-19 цяпла (у сталіцы — ад +14 да +16).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.