У чацвер у Беларусі чакаюцца начныя замаразкі
У чацвер, 7 чэрвеня, у некаторых раёнах Беларусі на глебе чакаюцца начныя замаразкі — да 0 - мінус 2 градусаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +16 да +22, інфармуе БЕЛТА.
Ападкаў у гэты дзень не прагназуецца. Што да ветру, то ён будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду.