У чацвер зноў чакаюцца залевы

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя залевы, перадае БЕЛТА. Удзень на паўднёвым усходзе ў асобных раёнах чакаецца град. Вецер будзе паўночным 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +11...+17 градусаў, па паўночным захадзе будзе ад 5 да 10 цяпла. Удзень чакаецца 13-19 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — +20...+25 градусаў.



Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі