У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота)

У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота)

У Чашніцкім раёне выратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыне, які праваліўся пад лёд на Лукомльскім возеры. Здарэнне адбылося ўвечары 11 сакавіка ля вёскі Стоўбцы. Мужчына зайшоў на адлегласць 1500 метраў ад берага, хоць таўшчыня лёду на возеры складала ўсяго 7 см (трэба не меней за 10 см) і нават візуальна было бачна, што хадзіць па ім небяспечна.

Мужчыну 1975 года нараджэння (ён жыхар Крупскага раёна Мінскай вобласці) дасталі з вады і перадалі медыкам.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у той жа дзень на тым самым возеры пад лёд правалілася яшчэ двое рыбакоў, але яны здолелі выбрацца з вады самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі