У "чорны спіс" дадалі начальніка бабруйскай калоніі і яго намесніка
Афіцыйны часопіс ЕС 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу".
У спіс беларускіх чыноўнікаў, якія трапляюць пад санкцыі Еўрасаюза, дадалі два прозвішчы: Аляксандра Какуніна, начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, і яго намесніка Юрый Трутко. Як вядома, у гэтай калоніі адбывае пакаранне палітвязень Алесь Бяляцкі.
Начальнік калоніі пра патрапленне ў “чорны спіс” даведаўся ад журналістаў
Спіс з 13 чалавек, якіх выключылі з "чорнага спісу" ЕС
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.
Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.
У "чорным спісе" ЕС засталіся ўсе кампаніі Чыжа, нават мінскае "Дынама"
На здымку: Аляксандр Какунін. Фота — bobruisk.ru